КДК: за выплату зарплаты ў канверце ўводзіцца крымінальная адказнасць

8 июня 2021

Да 7 гадоў за зарплату ў канвертах, да 12 - за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Сёння апублікаваны змяненні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, больш жорсткае пакаранне ўступае ў сілу з 19 чэрвеня. У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў падкрэслілі: узмацненне жорсткасці адказнасці абумоўлена недастатковасцю наяўных мер адміністрацыйнага ўздзеяння. Зарплаты ў канвертах не толькі прычыняюць шкоду дзяржаве, але і самі работнікі ў будучыні атрымаюць несправядліва малую пенсію. 

Яшчэ адна абавязковая ўмова прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў - гэта даказаны факт іх наўмыснага неналічэння. Асобы або арганізацыі, якія не ўтойваюць зарплату, але па якіх-небудзь прычынах не пералічваюць страхавыя ўнёскі ў фонд сацабароны (напрыклад, у сувязі з адсутнасцю грошай) будуць па-ранейшаму несці адміністрацыйную адказнасць.