КДК: Колькасць кантралюючых органаў зменшыцца на траціну

24 ноября 2017

Зараз працу засяродзяць на прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў. Сёння ў Камітэце дзяржкантролю абмяркоўвалі рэалізацыю Указа Прэзідэнта "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці". Дакумент накіраваны на зніжэнне праверачнай нагрузкі на бізнес і ўступіць у сілу са студзеня, а з 2019 усе кантралюючыя і наглядныя органы будуць праводзіць выбарачныя праверкі. Інфармацыю аб планаваных рэйдах пачнуць размяшчаць у адкрытым доступе на сайце Камітэта дзяржкантролю.

Іван Рамановіч, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі:

"Камітэт лічыць неабходным звярнуць увагу кантралюючых і наглядных органаў на недапушчэнне неабгрунтаванага ўмяшання ў дзейнасць правяраючых суб'ектаў. А таксама на строгае захаванне парадку правядзення няпланавых праверак у перыяд адаптацыі да новых умоў. Гэта ў наступным годзе. Пры гэтым кантрольная і наглядная дзейнасць павінна зрушыць акцэнты з карных на папераджальна-прафілактычныя".

Таксама паводле ўказа пашыраць кола асоб, якія маюць права на абскарджанне рашэнняў кантралюючых органаў. Скароцяць і колькасць падстаў для прызначэння няпланавых праверак.