Роўныя магчымасці пры паступленні: КДК будзе сачыць за ходам уступнай кампаніі

7 июня 2018

Роўныя магчымасці пры паступленні ўсім абітурыентам: Камітэт дзяржкантролю будзе пільна сачыць за ходам уступнай кампаніі. Размова ідзе наконт экзаменаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Для гэтага створана спецыяльная камісія. На месцы адправяць 160 супрацоўнікаў ведамства. Іх праца пачнецца ўжо на здачы ЦТ: з 12 чэрвеня па 2 ліпеня. Асабліва пільную ўвагу нададуць творчым экзаменам. Падчас іх правядзення нават бацькі не змогуць трапіць у вучэбны корпус. Сёлета на ЦТ зарэгістраваліся амаль 73 тысячы абітурыентаў.