Керамічная фабрыка ў Радашковічах пачала выпуск прадукцыі пад лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў

20 мая 2019

Сярод брэндаванага асартыменту сімвал спартыўнага форуму  лісяня Лесік, а таксама сувенірныя талеркі і кубкі. Для вытворчасці посуду з натуральнага матэрыялу майстрам неабходна прыкладна сем дзён, а на статуэтку Лесіка - пяць. Шмат часу займае і размалёўка акрылам. За змену адзін мастак паспявае "апрануць" усяго восем лісянят.

Ужо зараз гліняных Лесікаў і посуд з лагатыпам Еўрапейскіх гульняў можна набыць у буйных сталічных магазінах, гасцініцах і сувенірных павільёнах.