Кёльн гатовы прыняць паўтары тысячы бежанцаў

18 декабря 2021
Пакуль Варшава ліквідуе непажаданых, аб гатоўнасці прыняць у сябе бежанцаў з польска-беларускай мяжы заявілі ў нямецкім Кёльне. З адпаведнай прапановай да новага федэральнага ўрада Германіі звярнуліся ўлады горада. Больш за тое, прыняць іх у Кёльне гатовыя нават звыш устаноўленай квоты. Папярэдне размова ідзе пра паўтары тысячы чалавек. Аднак для рэалізацыі прапановы не хапае галоўнага  - палітычнай волі афіцыйных асоб. Новы канцлер Олаф Шольц не спяшаецца вырашаць гэта пытанне. Між тым адной толькі кёльнскай ініцыятывы было б дастаткова, каб размясціць мігрантаў, што зараз знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".


Тэгі:

#Мигранты