Казімір Свёнтак быў першым кардыналам у гісторыі сучаснай Беларусі

25 октября 2014

У Пінску сёння адзначаць стагоддзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака. Чакаецца, што юбілейныя мерапрыемствы наведаюць да паўтысячы гасцей. У Пінскім кафедральным касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстае набажэнства. Тут жа адкрыецца фотавыстава, прысвечаная кардыналу. Казімір Свёнтак быў першым кардыналам у гісторыі сучаснай Беларусі. З яго імем вернікі нязменна звязваюць адраджэнне ў нашай краіне каталіцкай царквы.