500 навукоўцаў сёння абмеркавалі вынікі мінулага года, а таксама задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам краіны.
Было прынята рашэнне прыцягнуць спецыялістаў Акадэміі да рашэння найважнейшых дзяржаўных задач. А таксама больш актыўна задзейнічаць навукоўцаў у працы па ўдасканаленні эканамічнай галіны ў цэлым. Зрабіць гэта можна за кошт развіцця вытворчасцяў пятага і шостага тэхналагічных укладаў.
Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума НАН Беларусі: "На 2017-ты год у нас распрацаваная цэлая праграма. Бо гэта Год навукі. Больш за 60 мерапрыемстваў. Шмат новых праектаў з замежнымі навукоўцамі ў розных сферах навукі і IT-тэхналогій, і фізікі, і хімічнага сінтэзу, біятэхналогій".
Аляксандр Кільчэўскі, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі: "Сёння на рубель бюджэтных сродкаў прамысловасць, сельская гаспадарка даюць прадукцыі на сто рублёў. У параўнанні з папярэдняй пяцігодкай - было 48. Вы бачыце, удвая больш дае наша навука рэальнай эканоміцы нашай краіны. За кошт таго, што мы выбіраем правільны кірунак. Трэба працаваць у тых галінах, дзе ёсць больш высокая дабаўленая вартасць".
Сёння ж абраны новы ганаровы член Акадэміі навук. Агульны сход зацвердзіў кандыдатуру прынца Саудаўскай Аравіі - Туркі ібн Фейсал Аль Сауда. Ён супрацоўнічае з навуковай супольнасцю нашай краіны ў сферах высокіх тэхналогій і асваення космасу.













