Кожны дзень сотні пацыентаў у Беларусі атрымліваюць другі шанец дзякуючы прафесіяналізму лекараў

8 января 2019

Гэтыя шчаслівыя мамы і таты яшчэ ўчора былі цяжкімі пацыентамі, але дзякуючы сіле духу і прафесіяналізму ўрачоў сёння яны адзначаюць Раство са сваімі роднымі. І кожны год гэтымі святочнымі днямі яны абавязкова тэлефануюць сваім дактарам, каб павіншаваць і падзякаваць за другі шанец. Калядныя гісторыі распавядзе Юлія Грызунт.

Аперацыя ў 2015 годзе для Марыны Ананіч стала пачаткам новага жыцця. Праз пару месяцаў яна выйшла замуж, яшчэ праз паўтара года нарадзіла малыша. Нягледзячы на тое, што ў жанчыны яшчэ ў дзяцінстве было дыягнаставана рэдкае генетычнае захворванне, немаўля нарадзілася   здаровае і ў тэрмін. А сёлета адбыўся сапраўдны цуд - Марына зацяжарыла яшчэ раз. Па выніках скрынінгу другі малыш, больш дакладна, малышка здаровая і з'явіцца на свет ужо ў лютым.

А гэтаму пацыенту трансплантацыі ўдалося пазбегнуць. Жыхару Брэста Аляксандру Кастылюку, у мінулым ваенныму лётчыку, пашанцавала. Спачатку тут, на месцы, амаль год таму яго выратавалі падчас інфаркту. Але ў выніку прыступу ўтварылася плоскасцевая анеўрызма левага жалудачка, з-за чаго сэрца перастала выконваць палову функцый. І там, дзе часта прапануюць перасадку органа, вырашылі правесці гібрыдную малаінвазіўную аперацыю. Зараз Аляксандр дома, назіраецца ў абласным кардыядыспансэры, тут атрымлівае бясплатна неабходныя лекі. Гаворыць, хвалявацца стаў менш, бо гэта шкодзіць здароўю.

Магчыма, такая заява пацыента стане вырашальнай для дзясяткаў беларусаў. Бо ён стаў першым у краіне, каму зрабілі такую аперацыю. У працэдуры ўдзельнічалі медыкі з Амерыкі. А хірургі з Германіі, Іспаніі і Аргенціны сачылі за нашымі медыкамі, каб набрацца вопыту і аднойчы ўкараніць новую тэхналогію ў сваіх краінах.

У гэтых сценах кожны дзень сотні беларусаў атрымліваюць свой другі шанец. Напрыклад, прама зараз тут у адной з 20 аперацыйных бальніцы хуткай дапамогі праходзіць чарговае экстраннае ўмяшанне. У дзень такіх выпадкаў можа быць больш за паўсотні. Бо гэты хірургічны комплекс самы вялікі не толькі ў сталіцы, але і ва ўсёй краіне. Кожны год у гэтыя зімовыя святы тысячы пацыентаў тэлефануюць павіншаваць і падзякаваць тым, хто аднойчы падарыў ім магчымасць праводзіць Раство не ў бальнічнай палаце, а побач са сваімі роднымі.