Кожны чацвер жніўня ў Мінску праходзіць маштабны марафон здаровага ладу жыцця

21 августа 2019

Прайсці экспрэс-абследаванне і скласці індывідуальную праграму трэніровак. Кожны чацвер жніўня ў Мінску праходзіць маштабны марафон здаровага  ладу жыцця ад дзіцячага фонду UNICEF і Міністэрства аховы здароўя. На працягу трох гадзін кожны можа паспрабаваць сябе ў ёзе, пілатэсе, гімнастыцы, а таксама ў баявых мастацтвах і розных танцавальных напрамках. А перад фізічнай актыўнасцю кожны ўдзельнік абавязкова праходзіць агляд медыкаў і атрымлівае "пашпарт здароўя".

Паспрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці заўтра падчас марафону можна з 18 да 21 гадзіны.