Кожную нядзелю ў "Галоўным эфіры" дакументальны праект "Беларусь XXI"

2 сентября 2015

Гісторыю суверэннай краіны на аснове кадраў відэаплёнкі прэзентуе Агенцтва тэленавін. Кожную нядзелю ў "Галоўным эфіры" новы дакументальны праект "Беларусь XXI".

Кожная серыя - гэта два гады гісторыі Беларусі, пачынаючы з далёкіх дзевяностых. І ўжо ў найбліжэйшую нядзелю мы ўспомнім 2004-ы і 2005-ы. Як адраджалі сяло і будавалі аграгарадкі, узводзілі гістарычны сімвал беларускай сталіцы і вырашылі стварыць аналаг Сіліконавай даліны. А яшчэ ўспомнім трыумф Юліі Несцярэнкі на Алімпійскіх гульнях, Ксеніі Сітнік на дзіцячым "Еўрабачанні" і гістарычнае выступленне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Ёрку з трыбуны ААН. Беларусь, якую пачуў увесь свет. 

Глядзіце ў "Галоўным эфіры" 6 верасня на "Беларусь 1".