Кожны трэці зварот грамадзян у Камітэт дзяржкантролю звязаны з камунальнай сферай

19 февраля 2020
Актыўна працуе з насельніцтвам і Камітэт дзяржкантролю. Дарэчы, кожны трэці зварот грамадзян у ведамства звязаны з камунальнай сферай. Такую статыстыку сёння агучылі на калегіі, прысвечанай праблемам у працы сталічнай ЖКГ. Праверкі паказалі значныя парушэнні і нестасоўкі ў дакументах з рэальнай акалічнасцю спраў. Асабліва гэта датычыцца капрамонту жылфонду. І вось некалькі прыкладаў.

Так, за мінулы год ніводны з дамоў, у якіх нібы завяршылі капрамонт (а іх было 189), так і не ўведзены ў эксплуатацыю ў поўным аб'ёме. У 120 будынках абнавілі толькі сістэму газазабеспячэння, а ў 55 замянілі каналізацыю і вадаправодныя трубы.

З запланаваных кантэйнерных пляцовак - іх ледзь больш як 130 - пабудавалі толькі 31. Хоць грошы на іх узвядзенне горад вылучыў.

Так у чым прычына? Разам са спецыялістамі разбіраўся Мікіта Дзяменцьеў (відэа).