Кожная секунда каштавала жыцця. Гісторыя выратавання школьніцы Слуцкага раёна

22 апреля 2020
Гісторыя выратавання школьніцы Слуцкага раёна. Дзяўчынка падавілася і не магла дыхаць. Кожная секунда каштавала жыцця. Героем таго дня стаў інспектар ДАІ. Дзмітрый Сямібратаў апынуўся на месцы па стандартным выкліку з-за парушэнняў правіл паркоўкі. Але ўвагу міліцыянера прыцягнулі людзі каля пад'езда дома, а таксама дзяўчынка на зямлі без прытомнасці. Афіцэр зрэагаваў імгненна - падняў дзіця, абхапіў рукамі і рэзка націснуў. Дзяўчынка выплюнула зубную пласцінку і кавалак булкі. Школьніца адразу пачала дыхаць. Гэты выпадак мог застацца незаўважаным, калі б маці дзяўчынкі не даслала ліст кіраўніцтву Упраўлення унутраных спраў Мінскай вобласці з падзякай.