Кожная навагодняя мара - здзейсніцца

13 декабря 2016

Кожная навагодняя мара - здзейсніцца. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі  выканаў першыя дзіцячыя жаданні. Мяккія цацкі, навушнікі, футбольныя мячы і яшчэ дзясяткі падарункаў  выхаванцы Гродзенскага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі  атрымалі ўсё, што загадалі перад Новым годам. Акрамя сюрпрызаў, для дзяцей наладзілі  канцэрт і майстар-класы. Паводле слоў   арганізатараў, гэта толькі першы дзень акцыі "Цуд на Каляды" ў Гродзенскай вобласці - сваіх падарункаў чакаюць яшчэ ў 26-ці сацыяльных установах рэгіёна.

Эліна Брага, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ":

"Жаданні абсалютна ва ўсіх розныя. Але самае галоўнае тое, колькі б дзяцей не было ахоплена, галоўнае, што ў моладзі сённяшняй ёсць жаданне быць добрымі, міласэрнымі і такія  акцыі выхоўваюць у іх гэтыя якасці яшчэ больш. Аб гэтым сведчаць тыя майстар-класы, што рыхтуюцца сіламі моладзі, каб неяк здзівіць дзяцей, зрабіць  нешта сваімі рукамі".

Дарэчы, магчымасць стаць Дзедам Марозам або Снягуркай і выканаць дзіцячае жаданне   ёсць у кожнага жыхара Гродзенскай вобласці. У буйных гандлёвых цэнтрах  усталявалі спецыяльныя "Ёлкі жаданняў", дзе развешаны  лісты дзяцей. Дастаткова  выбраць адзін  і ўвасобіць мару дзіцяці  ў жыццё.