Казань рыхтуецца прыняць чэмпіянат свету World Skills

20 августа 2019

Урачыстае адкрыццё адбудзецца ўжо ў чацвер. Мэта так званай алімпіяды для рабочых рук - павысіць прэстыж і папулярнасць рабочых прафесій. Першынство праводзяць раз на два гады, і ў ім удзельнічаюць маладыя людзі ад 18 да 22 гадоў. Сёлета сусветны чэмпіянат збярэ маладых прафесіяналаў з 63 краін. Яны будуць спаборнічаць у 56 кампетэнцыях. Гэта сфера паслуг, медыцына, ювелірная справа, дызайн, машынабудаванне, лагістыка, будаўніцтва, вытворчасць мэблі, зварка і многае іншае. Упершыню пройдуць спаборніцтвы па эксплуатацыі беспілотнікаў.

Чэмпіянат прыме выставачны цэнтр "Казань Экспа". Яго пабудавалі спецыяльна да сусветнага першынства. Тэрыторыя - амаль 60 гектараў. На ёй размесцяцца шэсць кластараў. Удзельнікі будуць жыць у вёсцы World Skills. Асаблівы рэжым бяспекі і камфортныя двух- і трохмесныя нумары для пражывання. Беларусь прадставяць маладыя спецыялісты ў 37 прафесіях. Усе яны пераможцы нацыянальнага адбору.