Каталікі ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень

30 марта 2013
Сёння ў 10 гадзін апостальскі нунцый у Беларусі архіепіскап Клаўдзіа Гуджэроці блаславіць велікодную ежу ў касцёлах у Сухараве, на вуліцы Герасіменкі і Бараўлянах. А мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Вялікую Суботу памоліцца з вернікамі ў сямі касцёлах Мінска і ў храме Ракава. Увечар архіепіскап узначаліць святочнае набажэнства на Уваскрэсенне Хрыстовае ў Мінскім архікафедральным касцёле.