Католікі ўсяго свету рыхтуюцца да Вялікадня

11 апреля 2020
Католікі ўсяго свету ў гэтыя хвіліны рыхтуюцца да самага галоўнага хрысціянскага свята ў календары. Набліжаецца ноч Уваскрэсення Хрыстовага. У нашай краіне  больш  як паўтара мільёна вернікаў каталіцкай канфесіі чакаюць Вялікадня. З чацвярга  ішоў  Вялікі  Трыдыум  з  набажэнствамі па ўсіх канонах. Сёння ж, у Вялікую Суботу,  вернікі маглі асвяціць пачастункі і фарбаваныя яйкі. Але эпідэміялагічная сітуацыя  ўнесла свае карэктывы ў кананічныя традыцыі. Зараз ля аднаго з галоўных касцёлаў краіны працуе наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая (прамое ўключэнне).