Каталікі сёння адзначаюць Калядную куццю

24 декабря 2013

Каталікі ўсяго свету сёння адзначаюць Калядную куццю. Позна ўвечар у каталіцкіх храмах пачнуцца святочныя набажэнствы. Цэнтрам урачыстасцяў у Мінску стане Касцёл святых Сымона і Алены. Адгэтуль у 21:45 каналы Беларусь 1 і спадарожнікавы Беларусь 24 пачнуць прамую трансляцыю святочнай каляднай імшы, а пасля яе завяршэння, у 23:30 пачнецца ўключэнне з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францыска.