Каталікі сёння рыхтуюцца адзначыць Раство Хрыстова

24 декабря 2015

Сёння каталікі ўсяго свету рыхтуюцца адзначыць адно з самых галоўных царкоўных святаў - Раство Хрыстова. Святкаванню папярэднічае перыяд Адвэнты. На Куццю на святочную вячэру збіраецца ўся сям'я, але толькі пасля таго, як на небе ўзыдзе першая зорка. А ў храмах рыхтуюцца да ўрачыстых набажэнстваў.

Тадэвуш Кандрусевіч, архіепіскап, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: "Пасля Святой Імшы гэты звычай адбываецца - ламанне аплаткай. Але перад гэтым яшчэ ў дамах, перад гэтай Імшой таксама вось гэтая вячэра, дзе таксама мы ломімся аплаткай. Гэтая аплатка - вельмі вялікі сімвал – сімвал таго, што мы ўсе павінны быць адзінымі. Традыцыйна, засцілаецца стол, вось, хто мае сена, ложыць сена, вось, а і потым ложуцца аплаткі, асвечаныя ўжо ў касцёле. Уся сям'я збіраецца, можа, блізкія якія ёсць. Традыцыйна яшчэ адно месца застаецца пустым. Можа, прыйдзе госць якісьці. Трэба гэтага госця прыняць, з душой прыняць, пасадзіць за стол, накарміць".

У Архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі ў Мінску сёння пройдзе ўрачыстае набажэнства. Яго ўзначаліць архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Прамую трансляцыю Святой Імшы пакажа тэлеканал "Беларусь 1". Пачатак у 21.45.