Каталікі святкуюць Раство. Прамое ўключэнне з Чырвонага касцёла

25 декабря 2017

Каталіцкі свет сустрэў адно з самых чаканых свят - Раство Хрыстовае. Урачыстыя імшы праходзяць ва ўсіх касцёлах і прыходах. Каля двух мільёнаў хрысціян адзначаюць Нараджэнне Хрыстовае сёння ў Беларусі. Вернікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

І на прамую сувязь са студыяй выходзіць Наталля Бардзілоўская. Зараз яна знаходзіцца ў касцёле Святых Сімяона і Алены. Наталля, вы сёння паспелі пабываць у трох храмах. Дзе было больш за ўсё людзей? (прамое ўключэнне).