Прадстаўнікоўрозных канфесій аб'яднала акцыя "Бесперапынная малітва за Беларусь"

12 апреля 2016

Сёння святая імша ў галоўным каталіцкім храме краіны завяршылася незвычайнай духоўнай акцыяй. Пад скляпеннямі Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшага імя Святой Дзевы Марыі ўзнесліся пажаданні яднання, дабра і міру ад вернікаў і прадстаўнікоў святарства розных канфесій. Каталікі, праваслаўныя, грэка-каталікі і пратэстанты аб'ядналіся ў акцыі пад назвай "Бесперапынная малітва за Беларусь". Любы ахвотнік і ў гэтыя хвіліны можа далучыцца да малітоўнай ініцыятывы. Акцыя будзе насіць кругласутачны характар.

Урачыстасць усеагульнай малітвы ўзначаліў прадстаяцель каталіцкай царквы архібіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Акцыя падтрыманая і дабраахвотніцкімі арганізацыямі. Духоўны старт "Бесперапыннай малітве за Беларусь" далі год таму.