Католікі, лютэране і прадстаўнікі іншых пратэстанцкіх цэркваў святкуюць Вялікдзень

1 апреля 2018

Тысячы вернікаў з усяго свету сабраліся ў Ватыкане для таго, каб пачуць традыцыйнае пасланне і дабраславенне "Гораду і свету" Папы Рымскага. Роўна апоўдні пантыфік выйшаў на балкон сабора Святога Пятра і аб'явіў добрую вестку аб уваскрэсенні Хрыста дзясяткам тысяч вернікаў, якія прыйшлі на плошчу. Францыск у сваёй прамове параўнаў Сына Божага з зернем, якое ўпала ў зямлю, здолела прарасці і прынесці ў свет, які пакутуе ад несправядлівасці, надзею і годнасць, і памаліўся пра мір у Сірыі, Іерусаліме, Украіне і на Карэйскім паўвостраве.

Папа Рымскі Францыск:

"Мы, хрысціяне, верым і ведаем, што Хрыстовае Уваскрэсенне - гэта сапраўдная надзея свету, якая не расчароўвае. Гэта сіла пшанічнага зярняці, гэта сіла любові, якая сыходзіць і аддаецца да канца і якая сапраўды абнаўляе свет. Гэтая сіла таксама і сёння прыносіць плён у барознах нашай гісторыі, адзначанай шматлікай несправядлівасцю і насіллем".