Ва ўсіх прыходах краіны пасля святой імшы пройдзе спецыяльнае набажэнства. Увечар у мінскім Архікафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі святочнае Набажэнства правядзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Першы Сусветны дзень малітвы за мір, які традыцыйна праходзіць у італьянскім Асізі, быў праведзены 30 гадоў назад па ініцыятыве святога Папы Іаана Паўла Другога.













