Каток на сталічных вуліцах!

28 ноября 2019
Асфальт пакрыў тонкі слой лёду! З-за гэтага ў другой палове дня сітуацыя на дарогах Мінска ўскладнілася. Камунальныя службы горада аператыўна адрэагавалі - вядзецца пасыпка вуліц спецыяльнымі рэагентамі. Задзейнічана звыш 150 адзінак тэхнікі. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям па магчымасці ўстрымацца ад паездак на ўласным аўто.