Кастынг на WorldSkills прайшоў у сталіцы

19 февраля 2020
Рэспубліканскі этап адбору на WorldSkills ў кампетэнцыі «сухое будаўніцтва і тынкавальныя працы» прайшоў сёння ў сталіцы. Лепшых выбіралі на базе Мінскага прафесійнага ліцэя №7 будаўніцтва. За два конкурсныя дні ўдзельнікі зрабілі гіпсакардонныя канструкцыі і выканалі будаўнічае аздабленне. Усяго за права прадставіць нашу краіну ў міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства змагаюцца 11 юных умельцаў. Міжнародны чэмпіянат прафесійнага майстэрства пройдзе ў Шанхаі ў наступным годзе. У Беларусі з саставам нацыянальнай каманды вызначацца ў маі.