Каскадзёр Дзяніс Блахін паўтарыў знакаміты трук Ван Дама

29 декабря 2016

Наш адказ Ван Даму!  Беларускі каскадзёр Дзяніс Блахін  паўтарыў трук са шпагатам паміж двума аўтамабілямі. Праўда, у адрозненне ад бельгійскага акцёра наш Дзяніс дадаў у відэа беларускага каларыту. Гэта два БелАЗы  грузападымальнасцю 160 і 180 тон. Нагадаем, тры гады таму Жан-Клод Ван Дам прыняў удзел у адной рэкламнай кампаніі, дзе і стаў на шпагат.  Тады за 3 дні   відэаролік  паглядзелі каля 17 мільёнаў чалавек.