Каштаны для бізнесу: гастранамічныя трэнды прэзентуюць навучэнцы маладзечанскага каледжа

3 февраля 2023

Інавацыйныя ідэі для бізнесу ад навучэнцаў маладзечанскага каледжа. Ядомыя каштаны могуць стаць новым гастранамічным трэндам.   Аўтары праекта абласнога этапа конкурсу "100 ідэй для Беларусі" прапануюць вырошчваць плады спецыяльных сартоў. Дрэва непатрабавальнае, плюс безглютэнавы прадукт лёгка засвойваецца. З каштанаў юныя прадпрымальнікі прапануюць таксама рабіць муку і выкарыстоўваць у прыгатаванні вафляў.

Праект "Ядомыя каштаны" вучняў з Маладзечна прайшоў у фінал.  Неўзабаве ўдзельнікі прадставяць сваю распрацоўку на ўзроўні рэспублікі.