Карту госця Мінска сёння прэзентавалі ў сталіцы

17 января 2018

Яна дазволіць турыстам бясплатна наведваць некаторыя музеі, а таксама атрымаць зніжку ў гатэлях, рэстаранах і аквапарку. Акрамя таго, смарт-карта з'яўляецца і праязным білетам. Тэрмін яе дзеяння - да трох сутак. А да Еўрагульняў з'явіцца і тэматычная карта. Яна будзе ўключаць усе спартыўныя аб'екты і зоны гасціннасці. У Мінску сёлета адкрыюць яшчэ тры гатэлі на 300 нумароў. Іх будуюць за кошт інвестараў.