"Карту госця Мінска" адаптуюць для кітайскіх гасцей

17 августа 2018

Каб зрабіць знаходжанне кітайскіх турыстаў у сталіцы больш камфортным, для іх адаптуюць "Карту госця Мінска". Хутка на сайце праекта з'явіцца раздзел на кітайскай мове, пакуль ёсць на рускай і англійскай. У лістападзе "Карту госця Мінска" плануюць прадэманстраваць на выставе ў Шанхаі. Нагадаем, што яна паступіла ў продаж у пачатку года і мае 5 фарматаў.