Кардонная фабрыка ў пасёлку Альхоўка можа аказацца ў фінансавай яме

7 апреля 2014

На краі эканамічнай ямы аказалася калісьці прыбытковая вытворчасць кардону ў Астравецкім раёне. Перапоўненыя склады гатовай прадукцыі, запазычанасць па крэдытах, а экспарт, які нядаўна быў стабільным, упаў да кароткатэрміновых паставак. Працаўнікі прадпрыемства вымушаныя сыходзіць у водпуск за ўласны рахунак.


Дзмітрый Смірноў спрабаваў даведацца, як прадпрыемства са стогадовай гісторыяй само апынулася ў кардоннай скрынцы. Гэту фабрыку пабудавалі тут, на востраве пасярод ракі, больш як сто гадоў таму. Невялікая доля прадпрыемства аказалася настолькі выгаднай для яго ўладальнікаў, што праз кароткі час менавіта ў Альхоўцы з'явілася адна з першых гідраэлектрастанцый. Кардон, які выраблялі на мясцовай мануфактуры, нават у 20 стагоддзі заставаўся ўнікальным і шанаваўся спецыялістамі. Тым не менш, у 2014 годзе тут прадаўжаюць працаваць на абсталяванні 1967 года.


Працаўнікі на кардоннай фабрыцы, здаецца, па крэпасці і аптымізме мала ў чым уступаюць паўвекавому абсталяванню.


Трапіць на тэрыторыю гэтай кардоннай фабрыкі ў Альхоўцы нам так і не ўдалося. Ні дырэктар, ні тым больш малодшыя супрацоўнікі, так і не пагадзіліся нам расказаць, што ж насамрэч адбываецца за гэтымі сценамі і якая на сённяшні дзень эканамічная сітуацыя на прадпрыемстве.


У адрозненне ад прадстаўнікоў Дзяржкантролю і раённай пракуратуры. Апошнія ўжо зафіксавалі афіцыйны зварот працаўнікоў фабрыкі.


Кардон з Альхоўкі і сёння гатовыя купляць і ў Беларусі, і ў суседніх краінах. Якасць і кошт - яго ідэальныя экспартныя перавагі. І тым не менш, фабрыка назапашвае новыя крэдыты. Спецыялісты бачаць выхад з сітуацыі ў інвеставанні грошай у перанос вытворчасці з цяперашняга месца на новую пляцоўку.


На гэты момант усё гэта на ўзроўні ідэй і прапаноў. А пакуль фабрыка прадаўжае выпускаць якасны кардон для свайго ж склада.