13 апреля 2020
У Малінаўцы сёння гарэла трава
Літаральна гадзіну таму ратавальнікі ліквідавалі пажар у раёне сталічнай вуліцы Рафіева. Там гарэла сухая расліннасць. Пацярпелых няма.
Пры тушэнні сухой травы пацярпеў мужчына
У Маладзечанскім раёне пры тушэнні травы пацярпеў мужчына. Сухая расліннасць гарэла на плошчы 40 квадратаў на двух прысядзібных участках. Гаспадар аднаго з іх знаходзіўся на месцы здарэння. Мужчына спрабаваў самастойна патушыць падпаленую траву. У выніку атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
У 15 раёнах забарона на наведванне лясоў
Увогуле за мінулыя выхадныя ў прыродных экасістэмах адбылося амаль 90 узгаранняў. У сувязі з гэтым пашырылася і карта абмежаванняў на наведванне лясоў. Забарона дзейнічае ў 15 раёнах Мінскай вобласці. Падрабязную інфармацыю ў аператыўным рэжыме можна атрымаць на сайце Мінлясгаса.