Карта Мінска штогод папаўняецца новымі вуліцамі

17 сентября 2013

А працэс надання ім назваў бывае застаецца незаўважаным. Бясспрэчна адно - найменне павінна быць значным для саміх жыхароў. Хто адказны за стварэнне назваў мінскіх вуліц, і як праходзіць працэс іх перайменавання, даведвалася Надзея Сербіненка.



Верхні горад. Старадаўні цэнтр Мінска. Тут утульна размясціліся з дзясятак вуліц, назвы якіх захоўваюць у сабе шматгадовую гісторыю.


Адна з такіх вуліц - Герцэна. З'явілася яна ў XVI-XVII стагоддзях, а назву атрымала ў савецкія часы.


Іван Сацукевіч, гісторык, член камісіі па найменні і перайменаванні вуліц г. Мінска: Ніякіх адносінаў ні да гэтай вуліцы, ні да Мінска ён не меў. Першапачатковая назва гэтай вуліцы - Бернардзінская. На гэтай вуліцы знаходзіўся бернардзінскі манастыр. Безумоўна, гэтая назва будзе звязваць жыхароў XXI стагоддзя з гісторыяй нашага горада.


Назвай і перайменаваннем вуліц і праспектаў Мінска займаецца спецыяльная камісія. У яе склад уваходзяць дэпутаты, прадстаўнікі гарадской улады і гісторыкі. Любы чалавек ці арганізацыя можа прапанаваць сваю назву для новай ці ўжо існуючай вуліцы.
Назву як шматкіламетровага праспекта праз усю сталіцу, так і невялікага завулка на некалькі дамоў выбіраюць і зацвярджаюць вельмі ўзважана. Бо, як вядома, перайменаваць вуліцу больш складана, чым надаць ей назву.


Безумоўна, перайменаванне любой вуліцы выклікае шэраг складанасцяў. Што і казаць пра галоўныя гарадскія артэрыі. Падчас ўзгаднення новай назвы адказным за тапанімічную карту Мінска прыходзіцца шмат папрацаваць.


Іван Сацукевіч, гісторык, член камісіі па найменні і перайменаванні вуліц г. Мінска: Напрыклад, вуліца Гандлёвая ў Мінску была не так даўно перанайменавана ў вуліцу Зыбіцкую. Таму што першапачатковая назва яе Зыбіцкая. Яна праходзіла ля Свіслачы і пастаянна падтаплялася. Таму балотнае, зыбкае месца.


У пачатку верасня карта сталіцы папоўнілася пяццю новымі назвамі. У мікрараёне Сокал праектным вуліцам прысвоілі імёны авіятараў Галавачова, Шчукіна, Маргелава і Багранцава. А ў аграгарадку Калодзішчы невялікая вуліца ад Заснавальнікаў да лініі чыгункі атрымала назву Танкавая.


Марына Мушніцкая, член камісіі па найменні і перайменаванні вуліц г. Мінска, дэпутат Мінскага гарсавета: Да 96 года гэтая вуліца знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Цэнтральнага раёна, але ў 96 годзе ёй было прысвоена імя Максіма Танка. У камісію звярнуліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны для аднаўлення гэтай вуліцы. Зараз у Партызанскім раёне назва адной з невялікіх вуліц каля танкавага палігона была адноўлена.


Кожная вуліца Мінска мае сваю гісторыю стварэння. Нягледзячы на тое, што некаторыя назвы супярэчлівыя, усё ж менавіта яны складаюць адметны вобраз горада.