Карта госця сталіцы пашырае фармат

13 февраля 2018

Хутка ў продажы з'явяцца карткі для турыстаў без магчымасці выкарыстання ў якасці электроннага праязнога. Набыць яе можна будзе ў гіпермаркетах, магазінах, музеях, а не толькі ў інфакіёсках.

Зараз працуюць над тым, як сумясціць карту госця з электроннай карткай вучня. Будзе пашыраны і спіс музеяў, якія можна будзе наведаць бясплатна альбо са скідкай. Таксама сёлета ў сталіцы з'явяцца яшчэ два інфакіёскі. Адзін пункт у Нацыянальным аэрапорце Мінск, другі - у Траецкім прадмесці.