Карта Беларусі з аўтамабіляў

28 декабря 2017

У Гродне прыдумалі незвычайнае віншаванне беларусаў з надыходзячым Новым годам. Са 160-ці машын тут пабудавалі самую маштабную карту нашай краіны. Контурам краіны служылі аўтамабілі, а межамі абласцей - матацыклы. У ролі абласных гарадоў выступілі аўтамабілі ДАІ. Удзельнічалі і пешаходы, якія сфарміравалі надпіс “2018” з паднятых уверх ліхтарыкаў. Калі летась аўтамабілісты выстраілі сняжынку, то сёлета, як адзначылі арганізатары, жадалася агульнага вядомага сімвала для ўсіх беларусаў. Рэпеціравалі цэлы месяц. Для здымкі выкарыстоўваўся квадракапцёр.