Карпенка: Каляндарны план з этапамі падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму распрацуюць пасля абвяшчэння даты

30 декабря 2021
Каляндарны план, дзе будуць адлюстраваны ўсе этапы падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму, распрацуюць адразу пасля абвяшчэння даты гэтай палітычнай кампаніі - аб гэтым расказаў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. 

Будуць сфарміраваныя тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі, складзены і вывераны спісы грамадзян, якія маюць права аддаць свой голас за папраўкі або супраць іх. Праект абноўленай Канстытуцыі сёння шырока абмяркоўваецца, змены закранулі ўсе раздзелы дакумента. Моцныя бакі - народаўладдзе і ўмацаванне сацыяльных гарантый. 

Ігар Карпенка, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Моцныя бакі, на мой погляд - узмацненне прынцыпу народаўладдзя, уключэнне грамадзян у працэсы кіравання дзяржавай - адсюль гэта тэма УНС. Другі моцны бок - гэта сацыяльна арыентаваная дзяржава. Чырвонай ніткай замацоўваецца ў Канстытуцыі незалежна ад таго, хто будзе знаходзіцца ля руля дзяржавы".

Дзеючая Канстытуцыя паказала сваю эфектыўнасць, яна не патрабуе карэнных пераломаў - патрэбны змены, якія дыктуе час. Усе яны сабраны ў новым праекце.