Карнавал, феерверк і мноства сюрпрызаў. Брэст працягвае атрымліваць віншаванні з юбілеем

7 сентября 2019
Карнавал, феерверк і яшчэ мноства сюрпрызаў. Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі адзначае тысячагоддзе. Брэст працягвае атрымліваць віншаванні з такой круглай датай. Тут усе  выхадныя будзе панаваць атмасфера свята. Юбілей - грандыёзная падзея не толькі для брастаўчан, але і для шматлікіх гасцей  горада. На розных канцэртных пляцоўках выступяць сотні артыстаў і калектываў. Самыя яркія падзеі асвятляе каманда Агенцтва тэленавін.

Да юбілею горад на Бугам прыкметна змяніўся. Брэст упрыгожылі спецыяльна створаным асаблівым лагатыпам. У цэнтры горада запрацаваў незвычайны святло-музычны фантан. Дарэчы, на гэтай жа вуліцы з'явіўся вялізны банер для віншаванняў, якія могуць пакінуць усе, хто жадае. У Брэсце ўзведзена мноства аб'ектаў: аўтавакзал, парк 1000-годдзя, абноўлены рэтрапарк, Дом правасуддзя.