Кардыястымулятары па новай методыцы пачалі ўсталёўваць у РНПЦ "Кардыялогія"

18 октября 2019

Літаральна некалькі гадзін таму  ў  РНПЦ "Кардыялогія" 32-гадоваму пацыенту з  паніжанай частатой сардэчнага рытму ўсталявалі кардыястымулятар па найноўшай методыцы. Упершыню электрод змясцілі ў вобласць міжжалудачкавай перагародкі, гэта значыць непасрэдна ў прыводзячую сістэму сэрца. Такая тэхналогія больш фізіялагічная для арганізма, яна дазваляе сінхранізаваць функцыянаванне правага і левага  жалудачкаў, а значыць пазбегнуць з'яўлення задышкі, галавакружэння і слабасці ў пацыента. Да звыклага ладу жыцця ён зможа вярнуцца ўжо заўтра. 

Беларусь пакуль  адна з першых сярод краін СНД, дзе прымяняецца такая тэхналогія выратавання жыцця. Штогод у нашай краіне ўсталёўваюць  кардыястымулятары 4 тысячам пацыентаў.