Аграрыі ўбралі 38 % хлебнай нівы. Па тэмпах жніва лідзіруюць гаспадаркі на поўдні цэнтральнага рэгіёна. Такім чынам самы вялікі ўраджай на сёння ў Нясвіжскім раёне. Сабрана больш за 85 тысяч тон збожжа. Не нашмат адстаюць хлебаробы Клецкага раёна - у іх амаль 73 тысячы. Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 65 тысяч тон збожжа.
Топ-ліст па ўраджайнасці таксама ўзначальвае Нясвіжскі раён. Там хлебаробы збіраюць па 65 цэнтнераў з гектара. Далей ідзе Клецкі раён – 55 цэнтнераў. У тройцы лідараў таксама Мінскі і Дзяржынскі раёны з аднолькавай лічбай: 51 цэнтнер з гектара. Увогуле ж сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 40 цэнтнераў.
Каравай Мінскай вобласці набірае вагу. Зараз намалочана больш за 743 тысячы тон збожжа
3 августа 2020














