Варта памяці ля Вечнага агню

2 июля 2014
110 юнаармейцаў у адзіным страі нясуць варту ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэта патрыятычныя юнакі і дзяўчаты не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Украіны. Удзельнікі міжнароднага злёту ўсклалі кветкі да манумента і ўшанавалі памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Адрозненне вартавых не толькі ў знешнім выглядзе і ў страявым кроку. За якія дасягненні старшакласнікі трапляюць на варту да Вечнага агню, ведае Аляксандра Драгун.


Накшталт гвардзейцаў ля Букінгемскага палаца мінскія школьнікі нясуць варту ля Вечнага агню. Стаяць з сур'ёзным тварам Ліза прызвычаілася. Кажа, галоўнае - унутраны настрой. Сёлета лепшымі вартаўнікамі сталі юнаармейцы з яе 212-й школы.
І такіх важных дэталяў шмат, асабліва ў знешнім выглядзе дзяўчат. Рост - не менш за 165 см. У змене павінны быць аднолькавыя не толькі прычоскі, але і шчыльнасць калготак. Нароўні з хлопцамі прадстаўніцы прыгожага полу пераапранаюцца за 10 хвілін і на пытанні адказваюць не, так точна, не магу ведаць.
У адной змене 5 чалавек - дзве дзяўчынкі, два хлопчыкі і галоўны вартавы. Сёння ля манумента плошчы Перамогі 110 юнаармейцаў у розных формах маршыруюць кожны на свой лад. Старшакласнікі з Беларусі, Расіі і Украіны сустрэліся на міжнародным злёце. Таццяна Фядунава калісьці сама стаяла на варце ля Вечнага агню ў Кіеве. Цяпер выхоўвае новае пакаленне.
У Мінску Пост нумар адзін існуе 30 гадоў. За гэты час змянілася не адно пакаленне юнаармейцаў, бо стаяць на варце дазволена толькі пасля належнай падрыхтоўкі лепшым вучням з 9 па 11 клас.
За трыццаць гадоў існавання Паста нумар 1 умовы вартавання сталі больш камфортнымі. Сёння старшакласнікі знаходзяцца на вахце памяці тры дні на тыдзень замест 7. Юнаармейцы больш не трымаюць муляжы аўтаматаў і ў залежнасці ад надвор'я на варце 10-15 хвілін.
Трэніруюцца і нясуць варту вучні пасля ўрокаў. Прычым ніякай палёгкі за нясенне службы ў іх няма. І ў сонечнае надвор'е, і ў мароз апантаныя юнакі і дзяўчаты нерухома стаяць ля Вечнага агню - не пад прымусам, а з уласнага жадання.