У Мінскай вобласці ў найбліжэйшы час актывізуюць развіццё і падтрымку сацыяльнай сферы. Так, толькі сёлета ў цэнтральным рэгіёне адкрыюць 11 дзіцячых садоў. Новую школу будуюць у Калодзішчах, а таксама Смалявічах.
А роўна праз год навасёламі стануць і школьнікі горада Стоўбцы. Сёння тут урачыста адкрылі памятны знак у гонар пачатку будаўніцтва навучальнай установы. Капсулу часу з пасланнем нашчадкам разам з гараджанамі заклаў і губернатар Аляксандр Турчын. Сама стаўбцоўская сярэдняя школа № 4 размесціцца ў новым мікрараёне горада, яна разлічана на 720 вучняў. Там будзе максімум магчымасцяў не толькі для вучобы.
Хутка ў Стоўбцах будзе і асаблівая нагода добраўпарадкаваць горад і раён. Бо менавіта тут у 2022 годзе пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі".
Капсулу пад будаўніцтва новай школы заклалі ў Стоўбцах
17 июля 2020














