Капітальны рамонт сёлета правядуць у 170-ці сталічных дамах

27 марта 2019

Гэта амаль мільён квадратных метраў жылля. Найбольшую колькасць будынкаў адрэмантуюць у Першамайскім, Фрунзенскім, а таксама Заводскім раёне. Запланавана абнавіць звыш 20-ці аб'ектаў. Спецыялісты замяняюць электрыку, удасканальваюць водазабеспячэнне будынкаў, мадэрнізуюць сістэму ацяплення, рамантуюць балконы і фасады. Дарэчы, задаць свае пытанні ці звярнуцца з заўвагамі наконт правядзення рамонтных прац жыхары могуць у рэжыме 24 на 7  праз анлайн-сувязь. Тэматычныя віртуальныя чаты ствараюць для кожнага жылога дома.

Каб кантраляваць працэс правядзення рамонтных прац, на аб'ектах усталёўваюць сістэмы відэаназірання.