Капітальны рамонт праспекта Незалежнасці прывёў да калапсу

15 мая 2013

Аматарскія відэа на нашу скрыню даслалі гледачы. Дарожныя работы на ўчастку ад паўднёвага моста да вуліцы Свярдлова сёння паралізавалі рух на вуліцах Маскоўскай, Бабруйскай, Свярдлова, Нямізе, на праспектах Дзяржынскага і Незалежнасці. Гэта выклікана тым, што дарожнікі не паспелі завяршыць рамонт да выхадных. Сёння работа пачалася а шостай раніцы. Нагадаем, што  яшчэ пачнецца рамонт ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна. Рух там будзе абмежаваны на чатыры дні – да 19 мая.