Капітальны рамонт дамоў зараз будуць рабіць у тры разы хутчэй

10 ноября 2018

Новы нарматыў прапісалі чыноўнікі Міністэрства ЖКГ. Так, згодна з апублікаванай пастановай, пяціпавярховы дом з 4-6 пад'ездамі зараз будуць рамантаваць не даўжэй чым 3,5 месяца. Пры гэтым пабудовы плануюць комплексна цепламадэрнізаваць, як у Еўропе. Акрамя звыклага ўцяплення фасада ў гэтым выпадку будуць удасканальваць як мінімум канструкцыю дахаў і сістэмы ацяплення. Частку выдаткаў пры гэтым перакладуць на плечы жыхароў. Гэта прапісана ў абноўленым праекце ўказа Прэзідэнта.

У тэме разбіраўся Аляксей Патапаў.