Пярэдадзень галоўнага майскага свята. Беларусь рыхтуецца да юбілею Дня Вялікай Перамогі

8 мая 2020
Усяго толькі дзень застаецца да галоўнага майскага свята. Заўтра Беларусь адзначыць юбілейную, 75-ю, гадавіну Вялікай Перамогі. У гісторыі 8 мая 1945 года з'яўляецца адной са знамянальных дат. У гэты дзень быў падпісаны канчатковы Акт аб безумоўнай капітуляцыі фашысцкай Германіі і яе ўзброеных сіл. Дакумент адзначыў Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і завяршэнне Другой сусветнай у Еўропе. У цяперашні час рэзалюцыяй ААН 8 мая абвешчаны Днём памяці і прымірэння. У нашай краіне надаецца асаблівая ўвага гэтай тэме. Працягваецца патрыятычная акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Жывыя кветкі да месцаў воінскай славы ва ўсіх кутках Беларусі ўскладаюць усе неабыякавыя беларусы.