Беларуская акадэмія мастацтваў у гонар свайго 75-годдзя прэзентавала юбілейны праект "Каноны творчасці". Выстава адкрылася ў Галерэі Савіцкага. Кожная карціна, скульптура, фатаграфія або інсталяцыя - гэта творчае амплуа выкладчыкаў і выпускнікоў Акадэміі.
Кузня талентаў мае багатую гісторыю і традыцыі, фірмовыя педагагічныя прыёмы. Заснаваны ў пасляваенным 1945-м годзе Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут атрымаў статус Акадэміі мастацтваў у 2001-м.













