Канікулы - гэты лепшы час для таго каб стаць лідарам

6 июня 2015

Лідары раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падзяліліся вопытам, растлумачылі, як развіваць у сабе лідарскія якасці і дзе яны могуць спатрэбіцца. Паводле слоў арганізатараў, самымі цікавымі кірункамі для школьнікаў сталі валанцёрства і ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Міжраённы лагер для лідараў прадоўжыць сваю працу да канца месяца. З першых дзён дзеці не толькі ўдзельнічаюць, але і самі распрацоўваюць мерапрыемствы. Дзякуючы гэтаму, школьнікі павінны навучыцца прымаць рашэнні, весці за сабой аднагодкаў і працаваць у камандзе.