Каналы Белтэлерадыёкампаніі перайшлі на вяшчанне ў HD-фармаце

30 марта 2018

Сёння гістарычны дзень для Беларускага тэлебачання і ўсіх гледачоў Белтэлерадыёкампаніі. Гэта першы выпуск навін на галоўным канале краіны, які вяшчае ў фармаце HD. З гэтага дня ўсе тэлеканалы нашага медыяхолдынга транслююць карцінку высокай дакладнасці. Спецыялісты вырашылі тэхнічна складаныя задачы - адначасова запусцілі HD-вяшчанне шасці каналаў, што з'яўляецца свайго роду рэкордам не толькі для краіны, але і ў сусветнай медыяіндустрыі.

Зараз суадносіны бакоў экрана тэлевізара сталі 16 на 9. І карцінка павінна ісці без перашкод. Сёння ўначы ў цэнтральнай апаратнай на Макаёнка, 9 прайшла перакамутацыя абсталявання, а з праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" пачалося вяшчанне ў HD.

Першымі новы фармат убачылі абаненты кабельных аператараў і IP-ТБ Мінска і Мінскай вобласці. А з лістапада HD можна лавіць па ўсёй краіне. Застаецца і вяшчанне ў фармаце стандартнай якасці для тых, у каго стары тэлевізар. Адзначым, HD дазваляе ў 5 разоў больш дэталёва перадаваць карцінку. Спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі на працягу года правялі сур'ёзныя тэхнічныя работы. Праклалі больш за 20 кіламетраў кабеля і падключылі новае абсталяванне. Для прагляду ўсіх каналаў Белтэлерадыёкампаніі ў HD патрэбен сучасны тэлевізар. Карыстальнікі IP-ТБ і кабельнага тэлебачання могуць удакладніць наяўнасць тэхнічнай магчымасці ў сваіх аператараў.