Кампанія па прафілактыцы грыпу пачалася

18 сентября 2013
Больш за палову бальнічных лістоў летась выпісаны менавіта з прычыны віруснай інфекцыі. Бясплатна атрымаюць вакцыну дзеці, пажылыя, людзі з хранічнымі захворваннямі, настаўнікі, медыкі і транспартнікі. Школьнікам, акрамя паліклінік, прышчапіцца можна і ў навучальных установах. Толькі для гэтага неабходная згода бацькоў. Для тых, хто вырашыць прайсці вакцынацыю самастойна, кошт прышчэпкі да 80 000 рублёў.

Сёлета, паводле прагнозаў медыкаў, актыўная фаза грыпознага вірусу чакаецца ў канцы студзеня і лютым. А вакцынацыя працягнецца да канца года.