Кампанія па імунізацыі стартуе ў сталіцы з 1 кастрычніка

26 сентября 2018

Сёлета плануюць прышчапіць ад грыпу да 40 % гарадскога насельніцтва. Асабліва медыкі раяць зрабіць гэта сталым людзям, з хранічнымі захворваннямі, урачам і фармацэўтам. Бясплатна засцерагчы сябе ад грыпу могуць таксама школьнікі і студэнты. Дарэчы, менавіта прышчэпка лічыцца лепшым, хоць і не адзіным сродкам прафілактыкі захворванняў.

Сёлета зрабіць прышчэпку ад грыпу можна ў тым ліку і новай вакцынай французскай вытворчасці. Яна забяспечвае засцярогу ад большай колькасці штамаў вірусаў.