Камеры відэафіксацыі пачалі працаваць у штатным рэжыме

3 октября 2013

На Партызанскім праспекце да гэтага часу яны праходзілі тэставае выпрабаванне. Пакуль што яны будуць фіксаваць толькі перавышэнне хуткасці, але з цягам часу іх функцыі будуць пашыраны.


Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Яны будуць фіксаваць парушэнне правіл манеўравання, праезд на чырвоны забараняльны сігнал святлафора, а таксама парушэнне правіл прыпынку і стаянкі. Па практычным вопыце, такія камеры дысцыплінуюць нашых вадзіцеляў. Яны імкнуцца не парушаць хуткасны рэжым, адпаведна гэта вельмі спрыяльна адбіваецца на дарожнай бяспецы.


Дарэчы, за першы дзень работы мабільныя назіральнікі выявілі каля 400 парушэнняў. У асноўным, гэта перавышэнне хуткаснага рэжыму - больш за 72 кіламетры за гадзіну.