Камеры назірання зафіксавалі незвычайнага парушальніка мяжы

23 октября 2017

На ўчастку пагранзаставы Маладзечанская на літоўскім кірунку аўтаматычная сістэма аховы зафіксавала лася, які выпрабаваў на трываласць загараджальны плот. Варта адзначыць, што двухметровая агароджа не стала сур'ёзнай перашкодай на шляху ляснога звера. Магчыма, "парушальнік без дакументаў" сабраўся на вадапой на раку Вілію. Менавіта па ёй у гэтым раёне і праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Характэрна, што штучны інтэлект інтэграванай сістэмы аховы мяжы прааналізаваў характар спрацоўвання і не падаў сігнал трывогі на заставу, выключыўшы ўздзеянне чалавека.